🎬 Сёння ў Каўнасе — прэм’ера фільма «Бяляцкі» і сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам 18 кастрычніка ў межах кінафестывалю «Nepatogus kinas» пакажуць дакументальны фільм «Бяляцкі | Нязломны» рэжысёра Эймантаса Беліцкаса. Гэта не фільм пра палітычныя падзеі ці злачынствы рэжыму, а асабісты партрэт Алеся Бяляцкага — праваабаронцы, заснавальніка «Вясны» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Праз галасы людзей, якія былі побач з ім у жыцці і працы, стваральнікі фільма расказваюць пра ягоны шлях і адданасць правам чалавека. 🎤 Пасля паказу адбудзецца дыскусія з Алесем Бяляцкім, якая пройдзе па-беларуску з перакладам на літоўскую мову. 📍 Дзе: Зала «Зорная» ў публічнай бібліятэцы «Ąžuolynas», Радстаў, 2, 1-ы паверх, Каўнас. 🕒 Калі: сёння, 18 кастрычніка, а 15:00. 🎟 Падрабязнасці і квіткі — на сайце фестывалю.