❗️ «Дзяржаўны бізнес рэпрэсій»: на канферэнцыі АБСЕ праваабаронцы распавялі пра прымусовую працу ў Беларусі Сайд-івэнт "Дзяржаўны бізнес рэпрэсій: прымусовая праца ў Беларусі" прайшоў у межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве. Мерапрыемства было арганізавана Праваабарончым цэнтрам "Вясна". Вялікая ўвага ў выступах была нададзена прымусовай працы ў месцах пазбаўлення волі (у тым ліку сярод палітвязняў), а таксама ў Лячэбна-працоўных прафілакторыях і пансіянатах, дзе ўтрымліваюцца людзі, у тым ліку пазбаўленыя дзеяздольнасці. «Дзяржава не проста талеруе прымусовую працу, але ў многіх кантэкстах сама стварае, рэгулюе, адмініструе механізмы, праз якія людзей прымушаюць працаваць, і атрымлівае ад іх выгаду», — падкрэслілі праваабаронцы. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121447 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка