🤬 Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Каліноўскага дадалі ў «спіс тэрарыстаў» КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Сярод новых прозвішчаў — пяць беларускіх добраахвотнікаў: Юрый Макітаў, Міхаіл Чупрынскі, Крысціна Станкевіч, Мікалай Бойка і Наталля Нікіціна. У верасні іх завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў калоніі. Суд звязаў усіх пяцярых з палком імя Кастуся Каліноўскага. Акрамя добраахвотнікаў, у спіс дадалі яшчэ некалькіх чалавек: палітвязня Эдуарда Курляндчыка, 41-гадовага мінчука Арцёма Літвінко, Юлю Нікіціну і Андрэя Кашанскага. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.