🗣 Паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1800 чалавек. Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне. ✍️ Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo