⚖️ 27 палітычных прысудаў і знак «За адданасць правасуддзю»: суддзю Жанну Брысіну правялі ў адстаўку 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе ўрачыста праводзілі на пенсію суддзю Жанну Брысіну, якая ўдзельнічала ў разглядзе дзясяткаў палітычна матываваных спраў. Ёй таксама ўручылі знак «За адданасць правасуддзю». На гэта звярнула ўвагу «Наша Ніва». Паводле нашых звестак, яна вынесла не менш за 27 прысудаў, а таксама разглядала апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Некаторыя справы яна разглядала ў першай інстанцыі, іншыя — у апеляцыйным парадку. Сярод найбольш вядомых — справа заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса. У траўні 2023 года на закрытым судовым працэсе Брысіна прызначыла яму 13 гадоў калоніі. 27 сакавіка 2025 года Еўрасаюз уключыў Брысіну ў санкцыйны спіс.