🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Аляксандрам Пелешам Аляксандр Пелеш быў асуджаны ў Гродзенскім абласным судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі альбо народнага засядацеля), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Цяпер ён адбывае пакаранне ў ПК № 2. ✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo