📚 У Гданьску пройдзе Свята беларускай літаратуры Беларуская і польская літаратурныя супольнасці 7 лістапада збяруцца ў Гданьску на ўручэнні 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця — найзначнейшай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. У праграме — прэзентацыі беларускай прозы, размовы пра пераклад і кнігавыданне, творчасць пісьменніц, а таксама жыццё і працу ў эміграцыі. Таксама пакажуць буктрэйлеры шасці кніг-фіналістаў і абвесцяць імёны лаўрэатаў прэміі Гедройця 2026 года. 🎸 Завершыць вечар музычны выступ Лявона Вольскага разам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем. 📌 Поўная праграма Свята беларускай літаратуры па спасылцы — https://penbelarus.org/2026/10/12/svyata-belaruskaj-litaratury-15-ya-litaraturnaya-premiya-imya-ezhy-gedrojczya.html