«Перажыты гвалт ледзь не зрабіў мяне інвалідам». Былая палітзняволеная Вікторыя Кульша — пра ціск у калоніі У жніўні 2022 года былую палітзняволеную Вікторыю Кульшу перавялі ў калонію № 24 у Зарэччы, дзе яна сутыкнулася з моцным ціскам. Адным з датычных да яе пераследу яна называе супрацоўніка калоніі Дзяніса Ніканенку. Паводле Вікторыі, ён неаднаразова ўжываў да яе фізічную сілу. «Пасля таго, што адбывалася са мной у ПК-24, наступствы я адчуваю дагэтуль. Перажыты гвалт ледзь не зрабіў мяне інвалідам». Сведкай грубага абыходжання супрацоўніка калоніі з Вікторыяй была былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121253 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка