✊ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.