Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Лепшая стратэгія — зафіксаваць і ігнараваць». Спробы вярбоўкі дэлегатаў Каардынацыйнай рады працягваюцца Нядаўна актывіст і дэлегат Каардынацыйнай рады Яўген Караулаў распавёў, што ўжо тры месяцы супрацоўнікі КДБ аказваюць ціск на яго сям’ю ў Беларусі і праз родных спрабуюць выйсці з ім на сувязь да гэтага часу. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што гэта не адзіны выпадак ціску на дэлегатаў у апошні час. Цягам апошніх дзён супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прыходзілі да сваякоў у Беларусі некаторых сябраў Каардынацыйнай рады. Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва пракаментавала трансгранічны пераслед у адносінах да актывістаў. «Такія выпадкі важна фіксаваць, неадкладна паведамляць у мясцовую паліцыю і паведамляць сваім калегам, апавяшчаць праваабаронцаў. І вельмі важна не ўступаць у дыялог, бо часта ўжо ў працэсе камунікацыі агучваюцца і рэалізуюцца пагрозы блізкім». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121254 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K23 Sep 08:3310 Nov 23:302K23 Sep 08:33: 0 views10 Nov 23:30: 1,980 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Sep 2026, 08:330
10 Nov 2026, 23:302K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.