«Канцэрты сніліся проста ў рэал-тайме». Алесь Чумакоў — пра дзевяць месяцаў без нармальнага сну Ты проста заплюшчваеш вочы і глядзіш кіно на мяжы з бадзёрасцю Былы палітзняволены музыка Алесь Чумакоў распавёў, што за кратамі нармальна выспацца было амаль немагчыма. Удзень зняволеным не дазвалялі нават заплюшчваць вочы, а ўначы ў твар пастаянна свяціў яркі дыёдны пражэктар. На Акрэсціна да гэтага дадавалася радыё, якое працавала з 6-й да 22-й, — пераважна расійская папса. Аднойчы яго ўключылі на поўную гучнасць нават а трэцяй ночы. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121262 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка