«Жорстка і неапраўдана». Экс-палітзняволеныя распавялі пра катаванні з боку былога супрацоўніка ПК-24 48-гадовы Дзяніс Валер'евіч Ніканенка некалькі гадоў, да сакавіка гэтага года, займаў пасаду дзяжурнага памочніка начальніка жаночай калоніі № 24 у Зарэччы. Вызваленыя палітзняволеныя Вікторыя Кульша і Паліна Шарэнда-Панасюк распавялі "Вясне" пра яго жорсткае абыходжанне са зняволенымі жанчынамі: ужыванне гвалту, здзекі, фабрыкацыя парушэнняў. «Менавіта з Ніканенкам я звязваю адны з самых страшных эпізодаў майго зняволення. Ён неаднаразова ўжываў да мяне фізічную сілу ў ПК-24. Жорстка і неапраўдана. Гэта фізічна моцны мужчына вагой больш за сто кілаграмаў, які валодаў не толькі відавочнай фізічнай перавагай над зняволенай жанчынай, але і ўладай супрацоўніка пенітэнцыярнай сістэмы», — распавяла Вікторыя. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121253 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка