Палітзняволеная Яна Пінчук на волі Дзяўчыну затрымалі 1 лістапада 2021 у Санкт-Пецярбургу і асудзілі да 12 гадоў калоніі. Затым унеслі ў спіс “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”. Па дадзеных следства, Яна з верасня 2020 па лістапад 2021 года адміністравала тры пратэсныя тэлеграм-каналы. Палітзняволеная мела сур’ёзныя праблемы са здароўем. Нядаўна Яну змяшчалі ў ШІЗА на 15 сутак.