На волі журналіст Кірыл Пазняк Кірыла Пазняка разам з дачкой Янінай затрымалі восенню 2025 года ў дзень прызнання "экстрэмісцкім фарміраваннем" ютуб-канала "Платформа 375". Кірыл быў адным з вядучых дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і апанентамі рэжыму. Летам 2026 года Кірыла з дачкой абвінавацілі ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" і "дыскрэдытацыі Беларусі" і асудзілі да 3,5 гадоў калоніі. У няволі Кірыл трапляў у рэанімацыю турэмнага шпіталя з пнеўманіяй і кавідам.