Сярод вызваленых — 66-гадовая Вольга Строева Жыхарка Гомеля займалася ўласным бізнесам — больш за дваццаць гадоў яна прадавала рыбныя далікатэсы. Сваю справу ёй давялося згарнуць праз наступствы пандэміі каронавірусу. Была затрымана ў верасні 2025 года за каментары ў тэлеграме, асуджаная да пяці гадоў зняволення паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.