На волю па памілаванні выйшлі музыкі TOR BAND Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык — удзельнікі гурта Tor Band, якіх асудзілі на 8, 9 і 7,5 года калоніі адпаведна. Музыкі былі затрыманыя ў Рагачове 28 кастрычніка 2022 года.
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
На волю па памілаванні выйшлі музыкі TOR BAND Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык — удзельнікі гурта Tor Band, якіх асудзілі на 8, 9 і 7,5 года калоніі адпаведна. Музыкі былі затрыманыя ў Рагачове 28 кастрычніка 2022 года.
На волі - адвакатка Анастасія Лазарэнка Анастасія - адвакатка, была затрыманы на пачатку чэрвеня 2022 года, праз два дні пасля 40-годдзя, за "зліў" звестак Telegram-каналам. Спачатку супраць яе распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці). 11 траўня 2023 года ў Мінгарсудзе Анастасію асудзілі да 6 гадоў калоніі.
Сярод памілаванных — Таццяна Кузіна Таццяна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa. Была затрымана ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года. Яе асудзілі да 10 гадоў зняволення паводле трох крымінальных артыкулаў.
Вызвалены Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў Пару затрымалі 12 студзеня 2021 г. па “справе БелаПАН”. Злобіну асудзілі на 9 гадоў, свой прысуд яна адбывала ў ПК №4. Аляксандраў жа быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, месца зняволення—ПК № 1. Абодва ў тым ліку былі асуджаныя па арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве.
Сярод вызваленых Алесь Чумакоў Алесь Чумакоў — музыка, майстар па вырабе гусляў. З 2002 года Чумакоў граў і спяваў у гурце сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса", выкарыстоўваючы гуслі, жалейкі і іншыя старажытныя інструменты. Быў затрыманы ў пачатку снежня 2025 года. Пра ягоны далейшы лёс нічога не было вядома.
На волі актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Алена Лазарчык Яна была затрымана 30 снежня 2021 года. Пазней яе асудзілі да дзевяці з паловай гадоў калоніі. У Алены ёсць непаўналетняе дзіця. У калоніі на жанчыну аказваўся ціск. Яна ўтрымлівалася ў сумнавядомай ПК № 24.
На волі былы следчы і ініцыятар праекта ByChange Яўген Юшкевіч Яго затрымалі 19 красавіка 2021 года. Больш за месяц у закрытым рэжыме яго судзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «арганізацыю масавых беспарадкаў» у 2020 годзе, «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» ў інтэрв'ю і тэкстах у сацсетках, «пагрозу гвалтам» начальніку ІЧУ на Акрэсціна праз твіт. Яму прысудзілі 11 гадоў калоніі.
Вызвалілі палітзняволенага Паўла Белавуса Павел Белавус — культурніцкі менеджар, заснавальнік і былы дырэктар пляцоўкі "Арт Сядзіба", стваральнік крамы нацыянальнай сімволікі і сувеніраў Symbal.by. Яго затрымалі 15 лістапада 2021 года і асудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ён адбываў пакаранне ў ПК № 17, пасля быў пераведзены ў СТ № 4.
Вызвалілі палітзняволеную былую гендырэктарку TUT.BY Людмілу Чэкіну У сакавіку 2023 года Людмілу Чэкіну асудзілі на 12 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ёй прызначылі штраф у памеры 1000 базавых велічыняў — 37 тысяч рублёў.
❗️ 25 палітвязняў вызваленыя і вывезеныя ў Літву
❗️ Джон Коўл: «25 зняволеных сёння на волі» Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл паведаміў пра вызваленне 25 зняволеных. «25 зняволеных сёння на волі! Прыхільнасць прэзідэнта Трампа да прамой дыпламатыі прыносіць вынікі. Дзякуй прэзідэнту Лукашэнку за гэты крок, а таксама нашым сябрам у Літве за падтрымку», — напісаў Коўл. Паводле яго, ЗША працягнуць працу над паляпшэннем амерыкана-беларускіх адносін і вызваленнем новых людзей у найбліжэйшай будучыні. «Мы яшчэ не скончылі!» — дадаў спецпасланнік.
🗣 Коўл: Беларусь і ЗША дасягнулі «вялікага прагрэсу» на перамовах Пра гэта спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў дзяржаўным СМІ ў Мінску пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. «Гэтыя перамовы працягнуцца. Мы дасягнулі вялікага прагрэсу, з майго пункту гледжання. І мы працягнем нашу сумесную працу», — сказаў Коўл. Таксама дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Беларусь вызваліць 25 чалавек, а ЗША ў сваю чаргу здымуць санкцыі з ААТ «Лакафарба» («Лакокраска») і канцэрна «Беллеспаперапрам» («Беллесбумпром»). «Бакі працягнуць працу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і ўзгодненыя абодвума бакамі, адбудуцца дадатковыя вызваленні людзей і зняцце санкцый з беларускіх кампаній», — заявіў Джон Коўл.
❗️ У Беларусі пачаўся новы этап вызвалення палітвязняў 16 верасня ў Беларусі пачалося чарговае памілаванне палітвязняў пасля перамоваў спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам, якія прайшлі напярэдадні ў Мінску. Увечары сваякі некаторых зняволеных даведаліся, што ўжо раніцай змогуць забраць сваіх блізкіх з калоній. 🔹 Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo.
⚖️ Фатографку з Мінска асудзілі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" 38-гадовай Злаце Скобнікавай, верагодна, прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатнюю хімію". Крымінальную справу супраць жанчыны разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Што менавіта беларускія ўлады палічылі такім садзейнічаннем, не вядома, піша "Наша Ніва". У 2026 годзе Злату затрымалі. Паводле звестак, да суда яна каля чатырох месяцаў знаходзілася ў СІЗА — пра гэта сведчыць працяглая адсутнасць жанчыны ў сацыяльных сетках. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 16 верасня
📝Звяртаемся да былых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра людзей, з якімі вы былі за кратамі Па стане на сёння ў Беларусі прызнаны палітычным вязняем 912 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра 10 058 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады. Звяртаемся да вызваленых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра фігурантаў палітычных справаў, з якімі вы перасякаліся за кратамі. Ваша інфармацыя можа дапамагчы даведацца пра людзей, пра якіх не ведаюць праваабаронцы. Калі вы былі за кратамі разам з палітвязнямі — вы можаце распавесці пра тое, у якім стане яны знаходзяцца. Родныя гэтых людзей будуць удзячныя вам за любыя навіны пра сваіх блізкіх. 📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой. @ViasnaSOS | @Viasnainfo
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Аляксандру Сезеню пачаць жыццё нанова Былы палітзняволены Аляксандр Сезень пасля вызвалення з'ехаў з Беларусі ў Польшчу. Маючы інваліднасць трэцяй групы, у зняволенні ён сутыкнуўся з сур'ёзным пагаршэннем здароўя, а цяпер праз праблемы з дакументамі пазбаўлены базавай дапамогі і медыцынскай страхоўкі. Яму патрэбная падтрымка на час, пакуль ён зможа аднавіцца, аформіць абарону і пачаць працаваць. Аляксандра затрымалі ў 2024 годзе за каментары пра «памагатых рэжыму». За кратамі мужчына страціў траціну сваёй вагі, прайшоў праз жорсткія ўмовы ШІЗА, адмаўляўся супрацоўнічаць з аператыўнікамі і сутыкнуўся са здзекамі турэмных дактароў. Яго вызвалілі вясной 2026 года проста з-пад кропельніцы ў турэмным шпіталі. 🤝 Падтрымаць Аляксандра можна па спасылцы BYSOL. 📌 «Цябе прасцей заваліць, чым пераканаць». Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра 25 сутак ШІЗА і турэмных дактароў
«Беспакаранасць не вечная». Група незалежных экспертаў выступіла на прэс-канферэнцыі ў Радзе па правах чалавека У Радзе па правах чалавека 15 верасня прайшла прэс-канферэнцыя з Групай незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Уранку ў той жа дзень быў апублікаваны даклад Групы "Удзел дзяржаўных інстытутаў Рэспублікі Беларусь у парушэннях правоў чалавека ў крымінальным працэсе", які будзе прадстаўлены СПЧ 18 верасня. Пра даклад "Вясна" падрабязна пісала тут. Падчас прэс-канферэнцыі прадстаўніцы Групы распавялі пра праблему прымусовага выдварэння пры вызваленні палітвязняў, рост транснацыянальных рэпрэсій і адмову беларускіх уладаў супрацоўнічаць. «Мы радыя, калі людзей вызваляюць з турмаў, але не варта забываць: яны ўвогуле не мусілі падвяргацца пераследу. Пры гэтым працэдура "вызвалення" на практыцы часта аказваецца прымусовай дэпартацыяй з краіны і падзелам сем'яў, калі дзяцей утрымліваюць у Беларусі, пазбаўляючы сям'ю магчымасці уз'яднацца», — кажа прадстаўніца Групы Моніка Платэк. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121166 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Сям’ю з Мінска дадалі ў «спіс тэрарыстаў» Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Сярод іх палітзняволеныя Дзмітрый Корсакаў і Таццяна Корсакава. Сям’ю з Мінска асудзілі за "здраду дзяржаве" і "кантрабанду зброі". Дзмітрыю і Таццяне прысудзілі 14 і 12 гадоў зняволення адпаведна, а таксама штраф у памеры 50 тысяч рублёў. Акрамя іх у спісе з'явіліся Арцём Меркель і Кацярына Манкевіч. Андрэй Шэйка і Дзмітрый Мароз былі ўнесеныя ў «спіс тэрарыстаў» яшчэ 4 верасня. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.
🗣 Палітвязняў вызваляюць, але спіс рэпрэсаваных працягвае расці Вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі працягваюцца, аднак яны не суправаджаюцца спыненнем рэпрэсій. Пасля 19 сакавіка 2026 года, калі ў межах чарговай хвалі памілавання на волю выйшлі 250 чалавек, праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 224 чалавекі, якія застаюцца за кратамі. Яшчэ 138 чалавек былі прызнаныя палітвязнямі ўжо пасля вызвалення — постфактум. Такім чынам, зафіксаваныя яшчэ 362 выпадкі палітычна матываванага пазбаўлення волі. «Для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі палітвязні сталі прадметам бессаромнага гандлю. Іх вызваленне з нагоды чарговых сустрэч прадстаўнікоў ЗША з дыктатарам у Мінску пакуль вырашае толькі адну вельмі важную праблему: на волю вяртаецца частка тых, хто не павінен быў правесці ў зняволенні і хвіліны, і гэтым ратуюцца іх здароўе, а часам і жыццё», — кажа праваабаронца і юрыст “Вясны” Павел Сапелка. Менавіта гэта не дазваляе разглядаць вызваленні асобна ад агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Для праваабаронцаў важны не толькі сам факт вызвалення людзей, але і тое, ці спыняецца практыка палітычнага пераследу. Пакуль колькасць новых палітычных спраў працягвае расці, асобныя хвалі памілавання не азначаюць заканчэння рэпрэсій. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121162 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
⚖️ Двух палітвязняў з Барысава асудзілі да пяці гадоў калоніі за артпрастору 14 верасня агучылі прысуд па справе артпрасторы "Склад бутэлек" у Барысаве. Палітзняволеных Сяргея Салаша і Дзмітрыя Бабіцкага асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Апроч гэтага, ім прызначылі штраф у памеры 800 базавых велічыняў (36 000 рублёў) кожнаму. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121161 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка