Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
edited

Вызвалілі Сяргея Рабцава 19-гадовага юнака затрымалі па "справе Зельцэра" восенню 2021 года за каментары пасля перастрэлкі і гібелі айцішніка Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Сілавікі зладзілі на Сяргея пастку: хлопца спецыяльна выклікалі ў ваенкамат, дзе яго ўжо чакалі, а дома ў ягоную адсутнасць правялі ператрус. Сяргея абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "масавыя беспарадкі", "распальванне варожасці" і "абразу прэзідэнта". Сяргея асудзілі да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Больш за год да суда хлопец утрымліваўся ў гарадзенскай турме №1. Пазней улады традыцыйна ўнеслі яго ў спісы "тэрарыстаў" і "экстрэмістаў". Свой тэрмін палітвязень адбываў у ПК №3.

Views over time

01K2K3K16 Sep 10:3110 Nov 23:302.8K16 Sep 10:31: 0 views10 Nov 23:30: 2,750 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Sep 2026, 10:310
10 Nov 2026, 23:302.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.