Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 10 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

💬 Джон Коўл: «Спадзяюся дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня» Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што плануе зноў наведаць Беларусь у сярэдзіне верасня. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі». «Праз пару тыдняў я зноў збіраюся паехаць у Беларусь і спадзяюся дамагчыся вызвалення яшчэ большай колькасці палітвязняў. Думаю, што мне гэта ўдасца». Паводле Коўла, ЗША ўжо дамагліся вызвалення каля 700–800 палітвязняў. Цяпер ён спадзяецца давесці гэтую лічбу да 1000 чалавек. «Сярод палітвязняў, вызвалення якіх удалося дамагчыся, ёсць добра вядомыя ў свеце імёны, напрыклад, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру [Алесь Бяляцкі]. Наколькі мне вядома, амаль усе найбольш вядомыя зняволеныя былі вызваленыя. Мне таксама ўдалося дамовіцца пра вызваленне многіх удзельнікаў падзей 2020 года, якія змаглі застацца ў Беларусі і вярнуцца дадому. Для мяне гэта было вельмі важна», — сказаў Коўл.

Views over time

01K2K31 Aug 07:0210 Nov 23:301.9K31 Aug 07:02: 0 views10 Nov 23:30: 1,920 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
31 Aug 2026, 07:020
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.