Гвалтоўныя знікненні ў Беларусі: палітычныя выкраданні апанентаў улады і сучасны рэжым інкамунікада 30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў. Тэма гвалтоўных знікненняў у Беларусі існуе ў двух вымярэннях: гэта выкраданні палітычных апанентаў улады на мяжы 1990-х і 2000-х гадоў ды сучасная практыка інкамунікада, калі палітвязняў месяцамі і гадамі ўтрымліваюць без сувязі са знешнім светам. Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч узгадвае гістарычны даклад Хрыстаса Пургурыдэса, які расследаваў знікненні Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага, а таксама тлумачыць, чаму рэжым інкамунікада пасля 2020 года ААН прыраўноўвае да гвалтоўных знікненняў. «Я спадзяюся, што будзе такі час, калі будзе адноўленая памяць пра зніклых, будуць ушанаваныя гэтыя імёны, будуць перапазахаваныя іх парэшткі належным чынам і будуць прынятыя захады па кампенсацыі іх сваякам. І самае галоўнае, што вінаватыя ў тым, хто гэта здзесніў, хто аддаваў загады на такія дзеянні, будуць прыцягнутыя да адказнасці», — кажа Валянцін Стэфановіч. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121014 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка