Былы палітзняволены Мікіта Слепянок: «На працягу паўгадзіны мне апісвалі, што мяне чакае, калі я працягну размаўляць па-беларуску» Гамяльчук Мікіта Слепянок — былы палітзняволены і адміністратар гістарычна-культурнага тэлеграм-канала Rezystans, які быў забаронены з Беларусі і знішчаны сілавікамі. У 2022 годзе канал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а самога Мікіту асудзілі на тры гады калоніі. Адбываць трохгадовы тэрмін палітвязня накіравалі ў магілёўскую ПК № 15. Гэта адбылося на пачатку снежня 2022 года. «Пасля васьмі месяцаў у СІЗА спачатку калонія ўспрымалася, як подых волі, бо была магчымасць пабачыць неба і зямлю, адчуць на сабе паветра. Але ішоў час, і гэтае месца стала ўспрымацца няйначай, як "гадзюшнік". Так яго апісаў адзін вязень, які ехаў са мной на этапе». У калоніі Мікіта таксама сутыкнуўся з ціскам за тое, што размаўляе па-беларуску. «На працягу паўгадзіны мне апісвалі, што мяне чакае, калі я працягну размаўляць па-беларуску. Гэта былі і пагрозы, што я ніколі не выйду на волю; што мяне будуць збіваць; што я не буду вылазіць з ШІЗА. З кабінету я выйшаў абсалютна ў разбітым стане». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121004 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка