🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Каваленкам Аляксандр быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе па ч. 1, 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Пра Аляксандра вядома, што ён грамадзянін Украіны. Пражываў у вёсцы Ярэва ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Паводле інфармацыі МУС, яму прызначылі пазбаўленне волі. ✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.