The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 8.6 🤬 ❤ 👍
edited

Кітай выцясняе Польшчу з еўрапейскага рынку⁉️ У Польшчы ўсё больш адкрываюць склады TEMU з рознымі таварамі. А з пачатку года па ліпень уключна ў краіны ЕС паставілі больш за 26,5 млн адзінак бытавой тэхнікі з Кітая, а з Польшчы толькі 9,1 млн, то бок амаль утрая менш. У грашовым выражэнні кітайскі імпарт вырас на 12,9 % і перавысіў 3,2 млрд еўра, а польскі экспарт паменшыўся на 6 % да крыху больш за 2 млрд еўра. ☝️Доля Кітая на рынку ЕС ужо перавышае 38 %, тады як доля Польшчы складае 13,2 %. Прычына ў цане: пральная машына з Кітая каштуе ў сярэднім 150 еўра, з Турцыі 220, а вырабленая ў Польшчы 270. Дадаткова кітайскія кампаніі, найперш у сферы e-commerce, шукаюць склады ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а ў ліпені 2026 года Кітай упершыню стаў найбуйнейшым месячным пастаўшчыком тавараў у Польшчу. У краіне працуюць каля 30 вялікіх заводаў бытавой тэхнікі, у сектары занята больш за 100 тыс. чалавек, таму галіна папярэджвае пра закрыццё прадпрыемстваў і просіць Брусель тэрмінова абараніць еўрапейскую вытворчасць.

Views over time

01002003006 Nov 09:1113 Nov 16:022976 Nov 09:11: 0 views13 Nov 16:02: 297 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Nov 2026, 09:110
13 Nov 2026, 16:02297

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.