Працягваем адстойваць правы беларускай супольнасці ва Украіне! Атрымалі адказ з Офіса Прэзідэнта Украіны на наш зварот адносна грамадзяніна Беларусі, які яшчэ ў 2023 годзе падаў дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства, але дагэтуль не атрымаў адказу па сваёй справе. У лісце за подпісам кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыла Буданава паведамляецца, што наша інфармацыя прынята да ведама. Гэта яшчэ не вырашэнне праблемы, але важна, што пытанне ўзнята на найвышэйшым дзяржаўным узроўні. Будзем працягваць працу і дамагацца абароны правоў беларусаў, якія звязалі сваё жыццё і будучыню з Украінай. Не спыняемся!