The Бульба

@thebulbaa · active

Subscribers 1.8K tracking since 13 Nov
Reach per post (ERR) 18.1%316 avg views
Posting 6.5/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 8.8 🤬 ❤ 👍
edited

«белОрус» з Жлобіншчыны, які меў судзімасці, уцёк ў Расію і знік пад Купянскам 40-гадовы Валерый Казлоў, ураджэнец Гомельшчыны, які ваяваў супраць Украіны ў складзе 121-га мотастралковага палка арміі РФ, прапаў без вестак на Харкаўшчыне. У Беларусі ён неаднаразова быў асуджаны за рабаванні, крадзеж аўтамабіля і ўхіленне ад пакарання, адбываў тэрміны ў калоніях Бабруйска і Івацэвічаў. У 2016 годзе ўцёк у Расію праз справу аб нявыплаце аліментаў. У Бранскай вобласці Казлоў змяніў некалькі месцаў працы і працягваў назапашваць даўгі, пакуль не падпісаў кантракт з Мінабароны РФ. Ваяваў пад пазыўным «белОрус». 20 сакавіка адправіўся на баявое заданне каля вёскі Пятропаўлаўка пад Купянскам, а з 26 сакавіка лічыцца зніклым без вестак. Пошукі, якія вядзе яго новая жонка-расіянка, пакуль не далі вынікаў.

Views over time

01002003004007 Nov 11:5113 Nov 16:023627 Nov 11:51: 0 views13 Nov 16:02: 362 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Nov 2026, 11:510
13 Nov 2026, 16:02362

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.