Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

Праезд на двух маршрутах грамадскага транспарту Мінска з 6 лістапада можна будзе аплаціць па QR-кодзе Пасажыры аўтобуса № 1 і тралейбуса № 1 у Мінску змогуць аплачваць праезд па QR-кодзе праз мабільную праграму M-Belarusbank, паведамляе прадпрыемства “Мінсктранс”. Для аплаты неабходна адсканаваць QR-код, размешчаны ў салоне аўтобуса або тралейбуса, праз раздзел праграмы “Плацяжы” — “Аплата па QR-кодзе” і пацвердзіць аперацыю. Электронны білет пасля гэтага з’явіцца ў раздзеле “Журнал” або “Апошнія плацяжы”. Яго можна прад’явіць кантралёру. Сэрвіс QR-аплаты ўжо дзейнічае ў грамадскім транспарце шэрагу гарадоў: Гродне, Брэсце, Пінску, Оршы, Лідзе, Мазыры і Баранавічах. Для аплаты праз M-Belarusbank можна выкарыстоўваць зарэгістраваную ў праграме банкаўскую картку, у тым ліку выпушчаную не “Беларусбанкам”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 https://1prof.by

Views over time

01002003005 Nov 17:5112 Nov 01:433105 Nov 17:51: 0 views12 Nov 01:43: 310 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Nov 2026, 17:510
12 Nov 2026, 01:43310

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.