Беларускі амбасадар дамовіўся ў Міністэрстве аховы здароўя Зімбабвэ аб пашырэнні паставак туды лекаў і абсталявання Аб гэтым дамовіўся амбасадар Юрый Мікалайчык на сустрэчы з міністрам аховы здароўя і догляду за дзецьмі краіны Дугласам Мамбешорай, паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства замежных спраў. Адзначаецца, што суразмоўцы пацвердзілі “ўзаемную зацікаўленасць у далейшай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя і вывадзе яго на якасна новы ўзровень”. Бакі “прадметна абмеркавалі” ход выканання палажэнняў дарожнай карты стратэгічнага двухбаковага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026–2030 гады. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 mfa.gov.by