У Мінскім раёне грамадзяніна Расіі будуць судзіць за падроблены дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі Яго ён набыў праз інтэрнэт, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Мужчына 1979 года нараджэння звярнуўся ў адну з арганізацый Мінскага раёна з нагоды працаўладкавання і падаў дакументы ў аддзел кадраў. У супрацоўніцы ўзніклі сумневы ў сапраўднасці дазволу, і яна звязалася з міліцыяй. Экспертыза ўстанавіла, што бланк выраблены не прадпрыемствам, якое вырабляе дакументы такога віду. Выявы, тэксты, адбітак пячаткі і асноўныя элементы абароны былі нанесеныя спосабам каляровага струменнага друку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 yandex.by