Дзясяты год запар кастрычнік у Беларусі цяплейшы за норму Кастрычнік 2026 года быў на 2,9 градуса цяплей за норму, паведамляе Белгідрамет. Сярэдняя тэмпература склала 9,7 градуса. Гэта другі нароўні з кастрычнікам 1967 года паказчык за пасляваенны перыяд. Лідарам застаецца кастрычнік 2020 года з сярэднямесячнай тэмпературай 10,5 градуса. Максімальная тэмпература зафіксаваная днём 8 кастрычніка ў Пінску — 24,4 градуса цяпла, мінімальная — 2,9 градуса марозу ноччу 16 кастрычніка ў Езярышчы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"