Швейцарыя далучылася да апошняга пакета санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі Аб далучэнні да дадатковых санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі паведаміў Федэральны савет Швейцарыі. Рашэнне прынятае 4 лістапада. Гаворка ідзе пра абмежаванні, якія ЕС увёў 23 ліпеня 2026 года адначасова з 21-м пакетам санкцый супраць Расіі, куды былі ўключаныя рэстрыкцыі ў дачыненні да Беларусі. Падставай для дадатковых мер у дачыненні да Мінска названая “ўцягнутасць Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны, якая доўжыцца”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com