На беларускую журналістку Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) завялі ў Беларусі новую крымінальную справу Аб гэтым Кацярына паведаміла ў сваім Фэйсбуку. Нагадаем, што журналістка выйшла на свободу па памілаванні 19 сакавіка 2026 года ў межах вызвалення групы палітвязняў і была дэпартаваная з Беларусі. У зняволенні яна правяла 5 гадоў, 4 месяцы і 4 дні. Журналістку затрымалі 15 лістапада 2020 года ў Мінску падчас прамой трансляцыі з "Плошчы Перамен", дзе сілавікі разганялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Спачатку яе асудзілі да 2 гадоў калоніі. Незадоўга да заканчэння гэтага тэрміну супраць Андрэевай завялі новую крымінальную справу за "дзіўную здраду дзяржаве", павялічыўшы агульны тэрмін пакарання да 8 гадоў і 3 месяцаў зняволення. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Скрыншот "Позірк"