Беларус апынуўся сярод 16 затрыманых у Польшчы па справе аб падатковых махінацыях з электрасамакатамі Аб затрыманні грамадзяніна Беларусі ў рамках расследавання дзейнасці арганізаванай злачыннай групы, якая падазраецца ў маштабных падатковых махінацыях пры продажы электрасамакатаў, паведаміла Цэнтральнае следчае бюро паліцыі (ЦСБП) Польшчы. Беларус стаў адным з 16 затрыманых падчас аперацыі, праведзенай у пачатку кастрычніка ў Мазавецкім ваяводстве. Астатнія — дзевяць грамадзян Польшчы і шэсць грамадзян Кітая. Паводле звестак следства, у 2024-2026 гадах злачынная група займалася продажам электрасамакатаў праз інтэрнэт-платформу без выплаты падатку на дабаўленую вартасць. Меркаваная шкода дзяржаўнаму бюджэту складае не менш за 162 млн злотых (36,6 млн еўра). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 cbsp.policja.pl