Арбітраж адхіліў просьбу "Беларуськалія" аб пераносе слуханняў з Жэневы ў спрэчцы з Літвой Просьба была пададзеная "Беларуськаліем" 6 ліпеня. Пазіцыя была ў тым, што ў чэрвені 2024 года Швейцарыя "магла лічыцца нейтральным месцам па-за ЕС", аднак у кастрычніку 2025-га ўвяла санкцыі супраць Беларусі, якія "напрамую ўплываюць на вырашэнне спрэчак". Літва ж сцвярджала, што месца арбітражу можа быць змененае толькі пры выключных абставінах, а санкцыі не ўплываюць на адпаведнасць Жэневы. ☝️Спрэчка разглядаецца па правілах UNCITRAL 1976 года. Склад арбітражу: Габрыэль Каўфман-Колер (Швейцарыя), Азедзін Кетані (Марока, назначаны "Беларуськаліем") і Закары Дуглас (Вялікабрытанія, назначаны Літвой). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 onliner.by