За “негатыўныя каментары на адрас вышэйшых службовых асоб і супрацоўнікаў мінскай міліцыі” затрымана пяць чалавек У выніку маніторынгу сацыяльных сетак устаноўлена пяць жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 36 да 66 гадоў, якія пакідалі “негатыўныя каментары ў адрас вышэйшых службовых асоб дзяржавы і супрацоўнікаў сталічнай міліцыі”, паведаміў МУС. Як вынікае з апублікаванага відэазапісу, да "аперацыі" прыцягвалі адно са спецпадраздзяленняў МУС. Затрыманыя заявілі на камеру, што прызнаюць віну і выбачаюцца, некаторыя аргументуюць свае паводзіны ужываннем алкаголю. “Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС на пастаяннай аснове праводзіцца работа па ўсталяванні інтэрнэт-карыстальнікаў, якія публікуюць у сетцы пагрозы і абразы ў адрас міліцыянтаў, заклікаюць да супрацьпраўных дзеянняў, прычынення фізічнай або маёмаснай шкоды”, — паведаміў прадстаўнік упраўлення па Мінску Раман Прыгодзіч. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 скрыншот з відэа МУС Беларусі