Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

Добра ў Відзах-Лаўчынскіх не будзе: аднаўленне сядзібы Ваўжэцкіх аказалася чарговай грубай пераробкай Фатаграфіі, апублікаваныя даследчыцай Вольгай Лабачэўскай і былым старшынёй Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам, паказваюць, што работы рэстаўрацыі помніка мяжы XVIII—XIX стагоддзяў вядуцца метадамі звычайнага будаўнічага рамонту са знішчэннем аўтэнтычных элементаў. Частку драўляных сцен будынка замянілі кладкай з сучасных блокаў ячэістага бетону, а звонку фасады зашылі фанерай. Пацярпела і мураваная веранда з боку парку. Аўтэнтычныя каменныя прыступкі двухбаковых сходаў вывернулі і скінулі ў траву. Спецыялісты Беларускага інстытута "Спадчына" адзначаюць, што ў інтэр'ерах палаца без папярэдніх навуковых даследаванняў цалкам збілі гістарычную тынкоўку. 📷 Антон Астаповіч, Вольга Лабачэўская

Views over time

01002003004 Nov 20:0412 Nov 01:433164 Nov 20:04: 0 views12 Nov 01:43: 316 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Nov 2026, 20:040
12 Nov 2026, 01:43316

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.