Ксяндза Парахневіча не змаглі асудзіць за “здраду дзяржаве”, прыгаварылі да 3 гадоў зняволення паводле іншага артыкула 66-гадовы пробашч парафіі ў Альковічах (Вілейскі раён Мінскай вобласці) ксёндз Анатоль Парахневіч прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе katolik.life на падставе атрыманай ад вернікаў інфармацыі. Згодна з данымі парталу, вырак быў вынесены ў кастрычніку, дакладная дата невядомая. Працэс праходзіў не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёну. Пасяджэнні былі ў закрытым рэжыме, “таму ў судовую залю нікога не прапускалі і сутнасць справы застаецца невядомай”. Паводле звестак вернікаў, нават кіраўніцтва курыі не ведае, у чым менавіта абвінавацілі святара. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 katolik.life