Лукашэнка гатовы правесці мірныя перамовы па Украіне ў сваёй рэзідэнцыі, але не згодны выконваць ролю пасярэдніка Пра гатоўнасць “і далей рабіць рэальны ўнёсак ва ўрэгуляванне канфлікту” ва Украіне і мінімізацыю яго наступстваў заявіў 3 лістапада Аляксандр Лукашэнка на IV штогадовай “Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы”. Паводле слоў спікера, “альтэрнатывы мірнаму вырашэнню ўсё адно няма”. “Калі хочаце дамовіцца — я звяртаюся да тых, хто хоча дамовіцца, — калі ласка, прыязджайце. Прыязджайце ў Мінск. У любым месцы — у “Прэзідэнт-Атэлі”, у Палацы Незалежнасці — усё аддаю. Прыходзьце, як гэта некалі было, будзем дамаўляцца”, — сказаў ён. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Дзяржпагранкамітэта