Лукашэнка сцвярджае, што АБСЕ ніяк не рэагуе на вайну, якая “не першы год” ідзе ў Еўропе Улады Беларусі будуць змагацца за тое, каб Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) “вярнулася да сваіх прафесійных абавязкаў і працавала ў кірунку бяспекі і супрацы”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада ў Мінску на сустрэчы з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу. “Што тычыцца АБСЕ, мушу сказаць, што ў нас неадназначнае стаўленне да гэтай арганізацыі ў сілу вядомых вам прычын”, — цытуе палітыка яго прэс-служба. “Вядомыя прычыны” ён не назваў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Лукашэнкі