Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

Амбасадар Агароднікаў уручыў даверчыя граматы кіраўніку ўрада талібаў у Афганістане Амбасадар Беларусі ва Узбекістане і Афганістане па сумяшчальніцтве Аляксандр Агароднікаў уручыў 1 лістапада даверчыя граматы прэм’ер-міністру Афганістана Махамаду Хасану Ахунду, паведамляе Міністэрства замежных спраў. “У ходзе гутаркі, якая адбылася пасля ўрачыстай цырымоніі, бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі развіцця беларуска-афганскага супрацоўніцтва, уключаючы правядзенне сумесных мерапрыемстваў у бліжэйшай перспектыве”, — гаворыцца ў паведамленні. У Афганістане кіруе рух “Талібан”. Яго другое кіраванне пачалося ў 2021 годзе пасля вываду з краіны ваеннага кантынгенту ЗША. “Талібан” — ісламісцкі рэлігійна-палітычны ваенізаваны рух. Прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у Таджыкістане, Турцыі, Канадзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС

Views over time

01002003004001 Nov 15:3412 Nov 01:433511 Nov 15:34: 0 views12 Nov 01:43: 351 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Nov 2026, 15:340
12 Nov 2026, 01:43351

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.