Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Алжыра наведаць Беларусь “у любы зручны час” Аб “істотнай дынаміцы” двухбаковых стасункаў заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 лістапада прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна з Днём рэвалюцыі. “Перакананы, іх патэнцыял і ў далейшым будзе эфектыўна рэалізоўвацца ў інтарэсах нашых народаў”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба. Адзначаецца, што Лукашэнка “пацвердзіў запрашэнне прэзідэнту Алжыра наведаць Беларусь у любы зручны час і працягнуць даверны дыялог для ўмацавання двухбаковага партнёрства”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 profi.travel