Віцэ-прэм'ер і кіраўнік МЗС Лаоса наведае Беларусь на пачатку лістапада Паводле графіка Палаты прадстаўнікоў, 5 лістапада а 16:00 Тхангсаван Фамвіхан сустрэнецца са старшынёй ПП НС Ігарам Сергеенкам. Падрабязнасці не прыводзяцца, афіцыйныя лаоскія крыніцы пра візіт не паведамляюць. У ліпені 2025 года кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў наведваў Лаос. У траўні 2026-га ён аднавіў запрашэнне Фамвіхану наведаць Беларусь і пацвердзіў гатоўнасць прыняць з афіцыйным візітам лаоскага прэзідэнта Тханглуна Сісуліта. ☝️Мінск і В'енцьян устанавілі дыпламатычныя стасункі ў 1994 годзе. Асноўны артыкул беларускага экспарту ў Лаос — кантрольныя прыборы і вымяральная апаратура, у адваротным кірунку паступаюць абутак і тэкстыль. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"