👁🗨 "Ліст 73". Чаму былыя беларускія палітвязні разышліся ў меркаваннях наконт перамоваў з рэжымам? 26 кастрычніка быў апублікаваны адкрыты ліст былых беларускіх палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў з заклікам актыўней удзельнічаць у вызваленні зняволеных і спыненні рэпрэсій у Беларусі. Ініцыятыва выклікала спрэчкі сярод былых палітвязняў. Адны, у тым ліку Марыя Калеснікава, Марфа Рабкова і Марына Золатава, выступілі за пошук дыпламатычных шляхоў вызвалення людзей. Іншыя, сярод іх Мікалай Статкевіч і Эдуард Пальчыс, раскрытыкавалі зварот, асцерагаючыся, што ім могуць скарыстацца для змякчэння санкцый і легітымізацыі рэжыму. На вечар 1 лістапада ліст падпісалі 135 чалавек. Свае пазіцыі таксама выказалі Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі еўрапейскіх краін. Чаму ініцыятыва падзяліла былых палітвязняў і як на яе адрэагавалі ў Еўропе — у матэрыяле для @pozirkonline Віктара Івіцкага. 🗝 Чытаць без VPN #эксплэйнер_Позірку