Парламент Эстоніі: Наша падтрымка свабоднай і дэмакратычнай Беларусі застаецца нязменнай “Наша падтрымка свабоднай і дэмакратычнай Беларусі застаецца нязменнай”, — паведамленне з такім зместам апублікаванае 30 кастрычніка на старонцы эстонскага Рыйгікогу ў сацыяльнай сетцы Х паводле вынікаў сустрэчы парламентарыяў з Святланай Ціханоўскай. ☝️Напярэдадні стала вядома, што Ціханоўская абмеркавала з эстонскім прэзідэнтам Юле Мадызе і міністрам замежных спраў Маргусам Цахкнам падтрымку беларускіх палітвязняў, становішча грамадзян краіны ў Эстоніі, санкцыі і пагрозы рэгіянальнай бяспецы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба парламента Эстоніі