Ад выбуху газу на вул. Алтайскай у Мінску пацярпелі два чалавекі і два аўтамабілі Інцыдэнт здарыўся на першым паверсе 9-павярховага дома ўвечары 26 кастрычніка. Паводле папярэдняй інфармацыі, атрымаў апёкі гаспадар кватэры. Выбітай аконнай рамай траўмаваны мужчына, які праходзіў міма, і пашкоджана два прыпаркаваныя аўтамабілі. Пацярпелыя грамадзяне шпіталізаваныя. Апорныя канструкцыі дома і сумежныя кватэры не пашкоджаныя, адзначаецца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📹 www.threads.com/@_misis_aster_
Позірк. Навіны пра Беларусь
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
-
-
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 27 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️ Сустрэча "Інваліднасць у Польшчы: правы, падтрымка і праца" у Беластоку (Хаб "Новая зямля", 13:00) ▪️ Сустрэча з Максімам Знакам у Зальцбургу (Thomas-Bernhard-Institut, 19:00) ▪️ Кінафестываль "Тураўская восень" ( Тураў, "Праз Могілкі", кінатэатр "Радзіма", 14:30) ▪️ Кінафестываль "Тураўская восень" ( Тураў, "Сыны ідуць у бой", кінатэатр "Космас", 14:00)
-
Галоўныя навіны 26 кастрычніка: 🗓 У Мінску прадаюцца расійскія кішэнныя календары на 2027 год з указаннем святочных дзён у РФ ☝🏻 Больш за 70 былых палітвязняў заклікалі ЕС больш актыўна дамагацца вызвалення людзей у Беларусі 🇷🇸 Ціханоўская павіншавала "Студэнцкі спіс" з перамогай на выбарах у Сербіі 🇨🇭Швейцарскі суд прысудзіў Юрыю Гараўскаму два гады пазбаўлення волі ўмоўна за выкраданне Анатоля Красоўскага 🥇АПК узнагародзіў сямёх беларускіх і замежных дзеячаў за ўклад у развіццё Беларусі 📷 Залатая восень у Мінск, Бульвар Шаўчэнкі, крыніца - https://www.threads.com/share/_pLjR6l-T/
-
ДТЗ у Клецкім раёне — кіроўца загінуў, жанчына і шасцігадовае дзіця шпіталізаваныя Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці. Адзначаецца, што 26 кастрычніка каля 16:50 54-гадовы кіроўца аўтамабіля “Шэўрале” рухаўся па вул. Шасейнай у вёсцы Сіняўка. Ён здзейсніў спадарожнае сутыкненне з аўтамабілем “Фальксваген”, які рухаўся наперадзе, пад кіраваннем 30-гадовай жанчыны-кіроўцы. У выніку сутыкнення “Шэўрале” выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком “МАЗ”. Кіроўца “Шэўрале” ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння. Яго пасажыры — 37-гадовая жанчына і 6-гадовая дзяўчынка — шпіталізаваныя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДАІ Мінскай вобласці
-
Двое беларусаў абвінавачваюцца ў здзяйсненні дыверсіі ў Румыніі Двое грамадзян Беларусі і грамадзянін Украіны абвінавачваюцца ў Румыніі ў здзяйсненні дыверсіі ў складзе групы, вынікае з апублікаванага 26 кастрычніка паведамлення Упраўлення па расследаванні арганізаванай злачыннасці і тэрарызму гэтай краіны (DIICOT). Адзначаецца, што беларусы і ўкраінец пражываюць у Еўрасаюзе. Расследаванне ў дачыненні да іх было пачата ў верасні 2026 года — пасля пажару на прамысловай пляцоўцы пад Брашовам (цэнтральная частка краіны) каля офіса кампаніі CARFIL SA (прадпрыемства нацыянальнага абароннага холдынгу ROMARM). Паводле матэрыялаў справы, грамадзяне Беларусі і ўкраінскі грамадзянін датычныя да ўзнікнення пажару. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com
-
edited
З ростам БПМ 1 лістапада павялічацца памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей У сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму (1 лістапада) павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці — 10 БПМ (5.357 рублёў), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ (7.499,8). Абедзве субсідыі выплачваюцца адначасова. Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая), — 100% БПМ (535,7). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Juliane Liebermann / unsplash.com
-
edited
1 лістапада бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 1% Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва на перыяд 1 лістапада 2026-га — 31 студзеня 2027-га ўстаноўлены на ўзроўні 535,7 рубля, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. З 1 жніўня па 31 кастрычніка БПМ складаў 530,37 рубля (+1%). Ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, павышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы альбо за асобай, якой споўнілася 80 гадоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sb.by
-
К 2,5 года колонии-поселения приговорен 20-летний виновник ДТП с гибелью мотоциклиста в Бресте Фигурант признан виновным по ч. 2 ст. 317 Уголовного кодекса (нарушение правил дорожного движения лицом, управляющим транспортным средством, повлекшее по неосторожности смерть человека). Также он на пять лет лишен права заниматься деятельностью, связанной с управлением транспортными средствами. Авария произошла в июле 2026 года на улице Ленина в Бресте. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📹 СК
-
За восем месяцаў адмоўнае знешнегандлёвае сальда склала 7,4 млн долараў Знешнегандлёвы абарот Беларусі таварамі і паслугамі за студзень — жнівень 2026 года склаў 75 млрд 485,4 млн долараў — на 12,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (66 млрд 908,1 млн), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Экспарт склаў 37 млрд 739 млн рублёў (33 млрд 280,8 млн; +13,4%), імпарт — 37 млрд 746,4 млн (33 млрд 627,3 млн; +12,2%), адмоўнае сальда — 7,4 млн. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 AbsolutVision / pixabay.com
-
edited
АПК узнагародзіў сямёх беларускіх і замежных дзеячаў за ўнёсак у развіццё Беларусі Адпаведная пастанова была прынятая 24 кастрычніка. Медалём "Гонар і годнасць" узнагароджаны беларускі журналіст і былы палітвязень Ігар Карней — за "асабістую мужнасць у абароне свабоды слова і шматгадовую працу ў галіне журналістыкі". Медалём "За плённую працу на карысць Беларусі" узнагароджана шэсць чалавек: беларускі выдавец і грамадскі дзеяч Ігар Іваноў, гісторык і даследчык Балтыйскага рэгіёна Мэцью Кот, дацкі юрыст і грамадскі дзеяч Ёнатан Шахт Галінг Нільсен, беларуская грамадская даследчыца Надзея Нортан, кангрэсмен ЗША Браян Фіцпатрык, а таксама беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і мецэнат Павел Шаўцоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 АПК
-
edited Погранслужба Польши сообщила о выдворении очередных иностранцев — граждан Беларуси, Украины и Молдовы Пограничная охрана Польши сообщила о мерах в отношении 15 иностранных граждан. 11 лицам отказано во въезде в Польшу, еще четырем предписано покинуть страну в связи с “нарушением действующих правил“. Решения приняты 24–25 октября. Отказано во въезде гражданам Грузии, Колумбии, Южной Кореи, Армении, Турции и России. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📹 strazgraniczna.pl
-
edited viral
Граждане Таджикистана будут трудоустроены в компаниях Гродненской области, обещанные зарплаты — 750–1.200 долларов Об этом сообщило Министерство труда, миграции и занятости центральноазиатской страны. Соответствующая договоренность достигнута во время визита в Гродненскую область представителей Агентства по трудоустройству за рубежом Таджикистана. Речь о более чем 10 компаниях гродненского региона, иностранцам предложены рабочие места в строительстве, сельском хозяйстве, текстильной промышленности, производстве, тяжелой промышленности, сфере услуг и на транспорте. В сообщении ведомства названо восемь организаций, где будут работать таджикские граждане: ОАО “Гронитекс“, “Белкард“, агрокомбинат “Скидельский“, “Гроднопромстрой“, “Гроднооблавтотранс“, “Цветлит“, автобусный парк Гродно и птицефабрика “Гродно“. Также обсуждалась работа в фермерских хозяйствах и на предприятии “Гродненский сад“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Министерство труда, миграции и занятости Таджикистана
-
edited
Замежнік абвінавачваецца ў Гомелі ў арганізацыі незаконнай міграцыі Крымінальная справа накіраваная ў суд, паведамляе Генеральная пракуратура. Паводле версіі абвінавачвання, дырэктар і заснавальнік гандлёвай кампаніі дапамагаў замежнікам атрымліваць дазволы на знаходжанне ў Беларусі з дапамогай фіктыўных працоўных дамоваў. Гэта працягвалася з сакавіка 2025 года па красавік 2026-га. Удакладняецца, што фігурант кіраваў таварыствам з абмежаванай адказнасцю, якое займалася рознічным гандлем прадуктамі харчавання і напоямі. “Выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, ён арганізаваў схему, якая дазваляла замежным грамадзянам незаконна знаходзіцца на тэрыторыі краіны”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 yandex.by
-
edited
Водителя польского перевозчика привлекут к ответственности за заправку грузовика в неположенном месте О выявлении гродненскими таможенниками вблизи пункта пропуска Берестовица (с польской стороны — Бобровники) нарушения порядка заправки иностранного грузового транспорта сообщила пресс-служба Государственного таможенного комитета. По информации ведомства, водитель, сотрудник польской транспортной компании, “воспользовался услугами гражданина, организовавшего передвижную автозаправочную станцию в автомобиле Ford Transit“. Авто было оборудовано емкостью объемом 1 тыс. литров для хранения топлива и необходимым оборудованием для его отпуска. Отмечается, что водитель будет привлечен к административной ответственности за нарушение порядка следования и заправки транспортных средств. ✅ Подробности 🗝Без VPN 📷 customs.gov.by
-
Беларусь и Монголия подписали дорожную карту сотрудничества на два года Это произошло по итогам переговоров Александра Лукашенко с президентом Ухнаагийном Хурэлсухом в Минске, сообщила пресс-служба Лукашенко. Основной документ предусматривает развитие сотрудничества “не только в экономике, но и в сферах науки, культуры, спорта, туризма и здравоохранения“. По словам Лукашенко, стороны намерены “возобновить поставки белорусской машиностроительной продукции в Монголию, создать там сервисные центры и совместные производства, а также организовать обучение кадров“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 president.gov.by
-
Намінальны сярэдні заробак у верасні знізіўся на 1,17% — Белстат Ён склаў 3.099,3 рубля — на 36,6 рубля менш, чым у жніўні (3.135,9), сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз даных Белстата. Паводле ўзроўню намінальнага заробку традыцыйна лідзіруе Мінск — 4.021 рубель. Самы маленькі заробак у Магілёўскай вобласці — 2.612,4 рубля. Найбольш зарабілі работнікі сектара інфармацыі і сувязі — 6.426,1 рубля. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Aaron Lefler / unsplash.com
-
edited
70-гадовы жыхар Бабруйскага раёна патануў у калодзежы Агулам за мінулыя суткі ў Беларусі патанулі тры чалавекі, паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах. Адзначаецца, што ў вёсцы Узнога Бабруйскага раёна патануў мужчына, які ўпаў у пітны калодзеж у ноч на 26 кастрычніка. Супрацоўнікі МНС у 04:54 дасталі цела загінулага на паверхню. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі жыхара вёскі. ☝️У купальны сезон 2026 года ў Беларусі патанула 145 чалавек — на пяць менш (-3%), чым летась. Найбольш людзей загінула пры падзенні ў ваду — 57. Пры купанні — 51. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ТРВОД
-
У Польшчы беларус затрыманы па справе аб кантрабандзе цыгарэт на метэазондах Памежная ахова Польшчы заўважыла паветраныя шары і перахапіла чатыры партыі цыгарэт, а таксама затрымала грамадзяніна Беларусі і чатырох грамадзян Літвы. Паведамляецца, што ў затрыманых канфіскавалі амаль 660 тыс. цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт тытунёвай прадукцыі ацэньваецца ў 680 тыс. злотых. Паводле рашэння суда ўсе пяцёра ўзятыя пад варту. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін не менш за тры гады. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 strazgraniczna.pl
-
В суд направлено уголовное дело водителя столичного такси, при поездке с которым в ДТП пострадал пассажир Как сообщает Генпрокуратура, утром 22 июля 2026 года водитель автомобиля BYD неудачно перестроился и столкнулся с ехавшим впереди автобусом. Пассажир такси получил травмы, опасные для жизни. Водитель, вероятно, обвиняется в "нарушении правил дорожного движения, повлекшем по неосторожности причинение тяжкого телесного повреждения". ☝️В 2025 году количество ДТП в Беларуси снизилось на 5,5% (с 3.453 до 3.262), следует из проведенного “Позіркам” анализа данных Национального статистического комитета. Число погибших в ДТП сократилось на 1,8%, травмированных — на 8,4%. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 unsplash.com
-
Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на першых біржавых таргах тыдня 📉 Курс долара знізіўся да 2,943 рубля (-0,1%), еўра — да 3,2989 (-0,02%), юаня — да 4,416 рубля за 10 (-0,06%), расійскага рубля — да 3,6588 рубля за 100 (-0,02%). ☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара знізіўся на 1,64% (з 2,995 да 2,946 рубля). За дзевяць месяцаў 2026 года ён вырас на 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 profmedia.by
- Older posts