АПК узнагародзіў сямёх беларускіх і замежных дзеячаў за ўнёсак у развіццё Беларусі Адпаведная пастанова была прынятая 24 кастрычніка. Медалём "Гонар і годнасць" узнагароджаны беларускі журналіст і былы палітвязень Ігар Карней — за "асабістую мужнасць у абароне свабоды слова і шматгадовую працу ў галіне журналістыкі". Медалём "За плённую працу на карысць Беларусі" узнагароджана шэсць чалавек: беларускі выдавец і грамадскі дзеяч Ігар Іваноў, гісторык і даследчык Балтыйскага рэгіёна Мэцью Кот, дацкі юрыст і грамадскі дзеяч Ёнатан Шахт Галінг Нільсен, беларуская грамадская даследчыца Надзея Нортан, кангрэсмен ЗША Браян Фіцпатрык, а таксама беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і мецэнат Павел Шаўцоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 АПК