70-гадовы жыхар Бабруйскага раёна патануў у калодзежы Агулам за мінулыя суткі ў Беларусі патанулі тры чалавекі, паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах. Адзначаецца, што ў вёсцы Узнога Бабруйскага раёна патануў мужчына, які ўпаў у пітны калодзеж у ноч на 26 кастрычніка. Супрацоўнікі МНС у 04:54 дасталі цела загінулага на паверхню. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі жыхара вёскі. ☝️У купальны сезон 2026 года ў Беларусі патанула 145 чалавек — на пяць менш (-3%), чым летась. Найбольш людзей загінула пры падзенні ў ваду — 57. Пры купанні — 51. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ТРВОД