У Польшчы беларус затрыманы па справе аб кантрабандзе цыгарэт на метэазондах Памежная ахова Польшчы заўважыла паветраныя шары і перахапіла чатыры партыі цыгарэт, а таксама затрымала грамадзяніна Беларусі і чатырох грамадзян Літвы. Паведамляецца, што ў затрыманых канфіскавалі амаль 660 тыс. цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт тытунёвай прадукцыі ацэньваецца ў 680 тыс. злотых. Паводле рашэння суда ўсе пяцёра ўзятыя пад варту. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін не менш за тры гады. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 strazgraniczna.pl