1 лістапада бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 1% Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва на перыяд 1 лістапада 2026-га — 31 студзеня 2027-га ўстаноўлены на ўзроўні 535,7 рубля, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. З 1 жніўня па 31 кастрычніка БПМ складаў 530,37 рубля (+1%). Ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, павышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы альбо за асобай, якой споўнілася 80 гадоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sb.by