Двое беларусаў абвінавачваюцца ў здзяйсненні дыверсіі ў Румыніі Двое грамадзян Беларусі і грамадзянін Украіны абвінавачваюцца ў Румыніі ў здзяйсненні дыверсіі ў складзе групы, вынікае з апублікаванага 26 кастрычніка паведамлення Упраўлення па расследаванні арганізаванай злачыннасці і тэрарызму гэтай краіны (DIICOT). Адзначаецца, што беларусы і ўкраінец пражываюць у Еўрасаюзе. Расследаванне ў дачыненні да іх было пачата ў верасні 2026 года — пасля пажару на прамысловай пляцоўцы пад Брашовам (цэнтральная частка краіны) каля офіса кампаніі CARFIL SA (прадпрыемства нацыянальнага абароннага холдынгу ROMARM). Паводле матэрыялаў справы, грамадзяне Беларусі і ўкраінскі грамадзянін датычныя да ўзнікнення пажару. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com