Для кіраўніка партыі “Зялёныя” Дзмітрыя Кучука сабрана больш за 2 тыс. еўра Пра збор 13 кастрычніка абвясціў Фонд салідарнасці BySol. Заяўленая сума — 2.800 Еўра. Кучук плануе выдаткаваць сродкі на арэнду жылля (“3-4 месяцы“) і ежу. Для Дзмітрыя Кучука было сабрана 2.052 еўра. У канцы снежня 2024 года Кучук быў асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі. Абвінавачваўся па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"