Зяленскі: Расія хоча размясціць у Беларусі балістычную зброю Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас анлайн-брыфінгу УНІАН. “Нам вядома, што яны размяшчаюць рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, каб карыстацца калідорам для дронаў і ўзмацняць атакі, але ім гэтага мала. Ім патрэбная падтрымка Лукашэнкі для таго, каб на тэрыторыі Беларусі была размешчаная ў тым ліку балістыка", — заявіў палітык. “Але гэта непасрэднае ўцягванне Беларусі ў гэтую вайну. Непасрэднае”, — дадаў Зяленскі, заклікаўшы ўлады ў Мінску не ісці на гэты крок, бо непасрэдны ўдзел у вайне супраць Украіны “гэтак жа сама небяспечны” для беларускіх грамадзян. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае відэа: The Guardian / стоп-кадр: "Позірк"